Памяти Ю.П.Рака

  • Автор записи:
  • Комментарии к записи:1 комментарий

СВЕТЛОЙ  ПАМЯТИ

ЮРИЯ ПАВЛОВИЧА РАКА 

УЧИТЕЛЯ ФИЗИКИ И АСТРОНОМИИ ПОСВЯЩАЕТСЯ

Адчуванне непазбежнасці

      Ёе прадчуваў нешта непазбежнае, спяшаўся, працаваў, не шкадуючы сябе: часцінку свайго сэрца аддаваў сваім дзецям і вучням.

      Упарта і няспынна высякаў ён са свайго шчырага сэрца гарачы агонь пачуццяў,  імкнуўся абудзіць у кожным вучні радасць адкрыцця чагосьці новага. Ён вучыў і выхоўваў. Не, ён вучыць і выхоўвае. Бо тыя зярняткі яго дабрыні, якія пасеяў ён у душах сваіх выхаванцаў, абавязкова прарастуць.

      Школа была для Юрыя Паўлавіча надзеяй і паратункам, надавала яму сілы жыць і перамагаць жыццёвыя нягоды, натхняла на новыя здзяйсненні.

      Чысты і светлы позірк яго вачэй, сціпласць і дабрыня, чалавечнасць і адданасць сваёй справе раскрываюць у ім чалавека вялікай душы. Яго жыццевы лёс – пацверджанне мудрага выказвання: “ Жыцце цэніцца не за даўжыню ”.

      Мы верым, што тыя праменьчыкі святла і дабрыні, якімі так шчодра адорваў любімы настаўнік сваіх вучняў, будуць яшчэ доўга саграваць сваім святлом і цяплом душы тых, хто зняверыўся, хто сагнуўся пад цяжарам жыццёвых абставін.

      Кажуць, што чалавек нараджаецца, каб запаліць у Сусвеце зорку ці пакінуць на зямлі след.

      На жаль, лёс  адмерыў нашаму любімаму настаўніку няшмат вёсен і зім, але і за гэты нядоўгі час ён паспеў аставіць добры след ва ўсіх, хто яго ведаў, з кім ён працаваў, каго ён вучыў.

      Светлая памяць табе, наш любімы настаўнік, шчыры працаўнік,  дарагі калега.

У этой записи один комментарий

  1. Денис

    Все эти слова правда он был очень достойным человеком и мы все его очень любим и уважаем. Он был не просто учителем физики и астрономии но и учителем жизни. Он так любил школу и детей, что мы все ему очень благодарны, он сделал для нас всех многое, жаль что другие поколения не узнают о нем.

Добавить комментарий