Год малой радзімы працягваецца

  • Автор записи:
  • Комментарии к записи:0 комментариев

З гэтай нагоды ў апошні дзень восені адбылася сустрэча вучняў 8-ых класаў нашай школы з супрацоўнікамі цэнтральнай раённай бібліятэкі: намеснікам дырэктара Кумаковай Вольгай Вадзімаўнай і бібліятэкарам аддзела маркетынгу Кетрык Інэсай Аляксандраўнай. Імі была праведзена гадзіна фальклору “Пружанская зямля – зямля легендаў”, на якой вучні пачулі легенды пра раку Бабу, пра Балотную княгіню, пра народныя святы. Таксама вучням была прадстаўлена беларуская і краязнаўчая літаратура пра міфы, легенды і паданні нашага краю.

Добавить комментарий