Свята роднай мовы

  • Автор записи:
  • Комментарии к записи:0 комментариев

Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, 20 лютага, у школе адзначалася Свята роднай мовы. З гэтай нагоды быў праведзены шэраг мерапрыемстваў. Дзень пачаўся з акцыі “Гавары са мной па-беларуску”: вучні і настаўнікі ў размове імкнуліся выкарыстоўваць беларускую мову ўвесь дзень.

На перапынках у школе гучала беларуская музыка. У гэты час вучні ўдзельнічалі ў акцыі “Мае любімыя беларускія словы”, гулялі ў гульні “Апрані ляльку” ці “Накармі ляльку”, наведвалі выставу малюнкаў “Мова – скарб душы”, чыталі шматлікія выказванні аб роднай мове.
Калі музыка станавілася цішэй, вучні спяшаліся прыняць удзел у конкурсах і віктарынах “Адгадай і пакажы”, “Хто хутчэй”, “Самыя-самыя”, “Завяршы фразу”. Дзеці разам з настаўнікамі з задавальненнем спявалі песні на беларускай мове, танцавалі і гулялі ў народныя гульні. Для вучняў пачатковых класаў старшакласнікі правялі віктарыну “Знаўцы роднай мовы” і навучылі беларускім гульням.
Усім удзельнікам свята падарыла добры настрой і жаданне яшчэ больш авалодаць роднай мовай.

Добавить комментарий