Вынікі раённага этапу XXI Рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў «Калядная зорка»

  • Автор записи:
  • Комментарии к записи:0 комментариев

У мэтах развіцця і папулярызацыі дэкаратыўна-прыкладной творчасці, выяўлення і падтрымкі юных талентаў, захавання і развіцця народных традыцый у кастрычніку-лістападзе 2017 праводзіўся раённы этап XXI Рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў «Калядная зорка».
Удзел у выставе-конкурсе прынялі навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці ўстаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ва ўзросце ад 8 да 16 гадоў. Усяго было прадстаўлена больш за 100 індывідуальных і калектыўных работ розных відаў і тэхнік дэкаратыўна-прыкладной творчасці на тэмы «Зіма ў Беларусі», «Зімовы спорт», «Навагодняя ёлка».

У намінацыі “Навагодняя паштоўка” Дыплом ІІІ ступені атрымала Амельянчук Ксенія, навучэнка 5 “Б” класа нашай школы. У намінацыі “Зіма ў Беларусі” Дыпломам ІІІ ступені ўзнагароджана Мацейка Алена, навучэнка 8 «А» класа. Віншуем дзяўчынак з перамогай і жадаем высокіх дасягненняў у новых конкурсах.

Добавить комментарий