ВЫСТАВА

  • Автор записи:
  • Комментарии к записи:0 комментариев

Выстава дзіцячай творчасці “Пад небам сінім”, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа прайшла у суботу 29 кастрычніка.

На нашай выставе прадстаўлены дзіцячыя работы вучняў 2-4 класаў па творах Купалы і Коласа. Гэта ілюстрацыі да твораў, кніжныя вокладкі, дэкаратыўна-прыкладныя работы. Тэматыка работ разнастайная. Кожная творчая работа на выставе суправаджаецца радкамі з вершаў беларускіх пісьменнікаў.

У час сустрэчы дзеці яшчэ раз успомнілі творчасць пісьменнікаў, прачыталі вершы пісьменнікаў.

Гэта сведчыць аб тым, што нашыя дзеці ведаюць творчасць паэтаў, любяць паэзію, чытаюць вершы – прычым прапускаючы іх праз сябе, праз душу і сэрца.

Добавить комментарий