21 лютага ў нашай школе шырока адзначаўся Дзень роднай мовы. У гэты дзень на перапынках гучала не толькі родная мова, на якой размаўлялі ўсе вучні і настаўнікі, але і беларускія народныя песні і прыпеўкі. Дзяўчаты-старшакласніцы ў святочным беларускім адзенні запрашалі прыняць удзел у гульнях, конкурсах, віктарынах. Пераможцы атрымлівалі жэтоны. Набраная колькасць жэтонаў пераводзілася ў балы, і па жаданні адзнака выстаўлялася ў журнал па беларускай мове. Гаспадыні свята наведаліся і на ўрокі па беларускай мове да вучняў 4-8 класаў, дзе правялі з імі гутаркі-віктарыны, конкурсы чытачоў, завочныя падарожжы па Беларусі. Вучнямі школы была наведана выстава ў школьная бібліятэцы, прысвечаная культуры нашай Берасцейшчыны. З мэтай прапаганды роднага слова, культуры была арганізавана выстатва кніг, работ вучняў на другім паверсе. Была праведзена з малодшымі вучнямі і інтэрактыўная гульня.
У гэты ж дзень вучні 6 “Б”, 8 “Б” і 8 “В” класаў наведалі ГДК, дзе адбылося “Свята роднай мовы”. У праграме свята прагучалі беларускія песні у выкананні хору Рудніцкага ДК “Амафор”, а таксама з задавальненнем паглядзелі лялечны спектакль па казцы З.Дудзюк “Дудка-сакмагудка”. Шчыра парадаваліся за юных выканаўцаў, якія змаглі данесці да нас мілагучнасць, непаўторнасць нашай роднай мовы. Наш святы абавязак – шанаваць і ўслаўляць матчыну мову. Вялікі дзякуй усім, хто падарыў нам гэтае свята.