Напярэдадні свята «Саракі» — дня масавага прылёту птушак — вучні шостых, сёмых і восьмых класаў адправіліся ў падарожжа, якое было праведзена ў форме пазнавальнай гульні «Так ці не». Шмат цікавых звестак атрымалі вучні не толькі пра назву свята «Саракі», абрад «Загукання вясны», народныя прыкметы надвор’я, але і мелі магчымасць ацаніць, наколькі глыбокія веды яны маюць пра «Дзіўны свет птушак».
Гэту пазнавальную гульню правялі вучаніцы 8 «Б» класа Антановіч Аліна і Бзот Вікторыя. Такія гульні спрыяюць пашырэнню экалагічных ведаў. Спадзяемся, вучні, даведаўшыся, што з 10 сініц да вясны дажывае толькі адна, яшчэ з большай ахвотай і разуменнем адказнасці за іх лёс будуць рыхтавацца да сустрэчы вясной птушак — майстраваць для іх утульныя «хаткі», а ў зімку — кармушкі.