І. Пракаповіч |
21 лютага ў нашай школе адзначаўся Дзень роднай мовы. Вучні 9-10 класаў шукалі цікавыя звесткі пра мову і дзяліліся імі з аднакласнікамі. Пяцікласнікі паўдзельнічалі ў конкурсе на лепшага чытальніка скорагаворак. Была арганізавана выстава газет “Трапнае слова” на веданне фразеалагізмаў, а таксама віктарына на пераклад слоў і фразеалагізмаў. Вучні і настаўнікі чыталі вершы на роднай мове, спявалі, стварылі воблака слоў “Маё любімае беларускае слова”. Усе жадаючыя маглі ў школьнай бібліятэцы пазнаёміцца з перакладамі сусветнай літаратуры на беларускую мову і паглядзець мультфільм “Ля лукамор’я…” на беларускай мове. А бацькі і вучні 6 “В” класа падрыхтаваліся загадзя і знялі відэаролік на верш П.Броўкі “Калі ласка!” Вучні зацікавіліся: а колькі яшчэ скарбаў можна для сябе адкрыць, вывучаючы мову?