17 верасня ў Беларусі будзе адзначацца новае свята — Дзень народнага адзінства

У Беларусі зацверджана новае дзяржаўнае свята — Дзень народнага адзінства. Адзначацца яно будзе 17 верасня. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

Дата невыпадковая — 17 верасня 1939 года пачалося ўз’яднанне Заходняй і Усходняй Беларусі. Гэты дзень стаў актам гістарычнай справядлівасці ў дачыненні да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі ў 1921 годзе па ўмовах Рыжскага мірнага дагавора, пасля якога амаль 20 гадоў палова нашай рэспублікі (з насельніцтвам амаль 4 мільёны чалавек) знаходзілася ў юрысдыкцыі польскай дзяржавы. Адноўленае ў 1939 годзе адзінства дазволіла Беларусі выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны, заняць ганаровае месца ў міжнароднай супольнасці, стаць адным з сузаснавальнікаў ААН.

Гістарычная справядлівасць адноўлена ў незалежнай Беларусі. Сёння беларускі народ адзіны ў выбары стратэгічнага курсу на развіццё моцнай, суверэннай і квітнеючай краіны. Устанаўленне Дня народнага адзінства 17 верасня падкрэслівае пераемнасць пакаленняў, непахіснасць і самадастатковасць беларускай нацыі і дзяржаўнасці.

Добавить комментарий