Да 115-годдзя з дня нараджэння Русака А.Г.
Русак Адам Герасімавіч, нарадзіўся 24.05.1904 г. у вёсцы Пясочнае Капыльскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
У 1914 годзе скончыў Песачанскую пачатковую школу. Працаваў на гаспадарцы. У 1922 г. паступіў у Мінскі будаўнічы тэхнікум. Тэхнік з яго не выйшаў. У хуткім часе пакінуў вучобу. У 1925—30 гг. вучыўся ў Мінскім музычным тэхнікуме, іграў у сімфанічным аркестры Беларускага радыё і адначасова служыў музыкантам у Чырвонай Арміі (1928—30). У 1930—34 вучыўся ў Ленінградскай кансерваторыі па класу скрыпкі і валторны. Адначасова з 1932 года і пасля заканчэння кансерваторыі працаваў салістам аркестра Ленінградскага малога акадэмічнага тэатра оперы і балета. У 1942—44 гг. разам з тэатрам эвакуіраваны ў Арэнбург. 3 1949 года працаваў салістам аркестра Белдзяржфілармоніі. 3 1959 года пенсіянер рэспубліканскага значэння.
Першы верш «Мая песня» апублікаваны 27 мая 1927 года ў часопісе «Чырвоны сейбіт». Больш рэгулярна пачаў друкавацца з 1932 года ў часопісах «Полымя рэвалюцыі», газетах «Звязда», «Літаратура і мастацтва». У 1940 годзе быў падрыхтаваны да друку першы яго зборнік «На родных палетках», але вайна перашкодзіла яго своечасоваму выданню. Ён убачыў свет толькі ў 1946 г.