95 гадоў з дня нараджэння Артура Вольскага
23 верасня 2019 года — 95 гадоў з дня нараджэння Артура Вольскага (1924-2002), беларускага пісьменніка
Беларускі пісьменнік Арту́р Вóльскі нарадзіўся 23 верасня 1924 у Койданава, цяпер Дзяржынск, Мінская вобласць.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і пісьменніка Віталя Вольскага.. Вучыўся ў Віцебскім мастацкім вучылішчы (1938—1941), працаваў мастаком у БДТ-2 (Уральск). У 1942 годзе прызваны на службу ў Ваенна-Марскі Флот СССР. Служыў на Далёкім Усходзе. Удзельнічаў у баях супраць Японіі, дэмабілізаваўся ў 1952 годзе.
Працаваў загадчыкам аддзела культуры і быту рэдакцыі газеты «Чырвоная змена», адказным сакратаром часопісаў «Бярозка», «Вясёлка». Скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве (1962). З 1962 года — загадчык літаратурна-педагагічнай часткі, з 1963 — дырэктар Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача, з 1978 — дырэктар Дома літаратара, з 1980 — літкансультант СП БССР. У 1981—1984 гг. — старшы рэдактар выдавецтва «Юнацтва». Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1955 года). Пахаваны на Паўночных могілках у Мінску.