21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны UNESCO.
Cёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.
Кожны народ 21 лютага адзначае Дзень роднай мовы. Першапачаткова з такой ініцыятывай выступіў Бангладэш. Менавіта ў гэтай краіне 21 лютага 1957 года загінулі пяць студэнтаў, якія адстойвалі права навучацца на роднай мове. Зараз у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення, міжнародны фонд UNESCO абвясціў дзень роднай мовы — каб хоць у такі дзень на іх загаварылі, пра іх успомнілі.
Родная мова шмат не патрабуе. Але калі ўжо назваў яе роднай, калі лічыш яе такой для сябе — павінен жа быць перад ёй хоць нейкі абавязак.
Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету.
Вучні нашай школы не засталіся ў баку ад гэтай даты. 23 лютага у бібліятэцы быў праведзены дзень, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы.
Дэвізам яго сталі словы беларускай паэткі Яўгеніі Янішчыц:
Сто гадоў шукай другой красы,
А тым больш, што свет зусім не вузкі.
Ды калі ты не бязродны сын,
Гавары са мной па-беларуску.
У гэты дзень ў бiблiятэцы прайшлi мерапрыемствы: акцыi «Прачытай кнiгу на роднай мове» i «Размаўляй са мной па-беларуску», турнір знаўцаў роднага слова. Таксама была арганiзавана выстава новых цiкавых беларускамоўных кнiг.
Спадзяёмся, што праведзеныя мерапрыемствы не толькі не пакінулі раўнадушнымі нікога, але і заставілі задумацца пра будучыню роднай мовы. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнана роўнай сярод іншых моў свету. Мы, іх нашчадкі, павінны працягваць гэтую пачэсную справу. Бо калі наша мова і культура знікнуць, дык хто мы такія будзем, з чым пойдзем у свет?