Апошні дзень Тыдня роднай мовы прайшоў пад дэвізам “Роднае слова – гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет” (Якуб Колас). Завяршыўся ён віртуальным падарожжам “Слова – ты, слова – я” ў 6-х класах, квэст-гульнёй “Зямля мая загадкавая” ў 9 ”А” класе, гульнёй “Хто хоча стаць выдатнікам” у 9-х і 10-м класах. А таксама паказам відэаролікаў на тэму “Кампліменты беларускай мове”, знятых вучнямі 11-га класа.