Мова – вялікі народны скарб

  • Автор записи:
  • Комментарии к записи:0 комментариев

Чацверты дзень пад дэвізам “Мова – гэта вялікі народны скарб. Яго нельга не паважаць…”(Іван Мележ) дадаў новых фарбаў Тыдню. Мульціманія па-беларуску (прагляд мультфільмаў на роднай мове) і гульня “Арфаграфічнае даміно” захапілі дзяцей на некалькі перапынкаў. Колькі досціпу, жартаў, самабытнасці беларусаў было на віктарыне “Як ты сэрцу майму міла, дарагая Беларусь!”, якая праходзіла ў 5-х класах! Шчаслівыя вочы дзяцей – сведчанне іх неабыякавасці і недарэмнасці нашай настаўніцкай працы, нашага агню.

Добавить комментарий