Педагагічная майстэрня

  • Автор записи:
  • Комментарии к записи:0 комментариев

5 студзеня 2021 года настаўнік беларускай мовы і літаратуры Хвясюк С.В. правяла для сваіх калег педагагічную майстэрню па тэме  “Выкарыстанне логіка-сэнсавых мадэляў на ўроках беларускай мовы ў 10-11 класах як сродку развіцця пазнавальнай актыўнасці вучняў”. Практыка паказала, што самы дзейсны сродак навучання – гэта сумесная і эфектыўная работа на ўроку, якую можна забяспечыць, дзякуючы выкарыстанню інструментаў шматмернай дыдактычнай тэхналогіі. Асноўным дыдактычным забеспячэннем пры рэалізацыі шматмернай дыдактычнай тэхналогіі з’яўляюцца логіка-сэнсавыя мадэлі – гэта “мнагамерна-сэнсавыя, графіка-паняційныя, апорна-вузлавыя канструкцыі, якія аблягчаюць перакадзіраванне і запамінанне інфармацыі. У ёй усё падпарадкавана адзінаму алгарытму, і ў аснову якой пакладзены прынцып: любы складаны і аб’ёмны матэрыял можна зрабіць даступным, перапрацаваўшы яго ў адпаведнасці з логікай мыслення, і накіраваным  на дасягненне канкрэтных мэт. Настаўнік расказала і паказала алгарытм будовы ЛСМ. З дапамогай ЛСМ настаўнік вучыць дзяцей вызначаць галоўнае, знаходзіць ключавыя словы і паняцці; вучыць думаць, арганізуе паўтарэнне вывучанага матэрыялу; кіруе дзейнасцю школьнікаў па засваенні, перапрацоўцы і выкарыстанні інфармацыі.

Добавить комментарий