1 лютага агульны цёплы, душэўны настрой усяму дню надала акцыя “Маё любімае слова па-беларуску”, у якой з задавальненнем удзельнічалі і вучні, і настаўнікі. Інтэлектуальная гульня “Я люблю цябе, родная мова” дала магчымасць вучням 8-х класаў прадэманстраваць свае веды па беларускай мове. Вучні 7-класаў выпрабавалі ўласныя сілы ў літаратурна-пазнавальнай гульні “Сябруй з роднай мовай”. Дыдактычная гульня “Пагуляем у роднае слова” дазволіла вучням 5 “В” класа не толькі паказаць свой слоўнікавы запас, але і пашырыць яго.