З 27 студзеня ў нашай школе пачаўся тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”. Мэта правядзення прадметнага тыдня — фарміраванне станоўчай матывацыі да вывучэння роднай мовы і гісторыі свайго краю; стварэнне ўмоў для таго, каб навучэнцы маглі праявіць сябе, выпрабаваць уласныя сілы ў разнастайных творчых і інтэлектуальных мерапрыемствах, прадэманстраваць свае дасягненні.
Пазнаёміцца з планам правядзення тыдня вучні, настаўнікі, бацькі і госці нашай установы магуць у фае першага паверха. Арганізацыяй і правядзеннем мерапрыемстваў у рамках тыдня займаюцца настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Дзядзюн Наталля Аляксееўна, Хвясюк Святлана Валер’еўна і Бугвіна Кацярына Васільеўна.