27 студзеня вучні 5-х класаў і іх бацькі ўдзельнічалі ў гульні “Беларусь ад А да Я”, а каманда бацькоў і каманда вучняў 6 “В” класа ўдзельнічалі ў інтэлектуальнай гульні “Збяры Беларусь у сваім сэрцы”. Падчас гульняў ішла ўпартая барацьба паміж камандамі дарослых і дзяцей: усе хацелі прадэманстраваць сваю эрудыцыю і стаць пераможцамі. Каманды не саступалі адна адной і ў рэшце рэшт згулялі ўнічыю. Усе атрымалі зарад бадзёрасці і добры настрой ад цеснага супрацоўніцтва.