21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы

  • Автор записи:
  • Комментарии к записи:0 комментариев

Пад дэвізам “Шануй чужое аж да пакланення, сваё любі да самазабыцця” адзначаўся ў школе 21 лютага Міжнародны дзень роднай мовы. Мерапрыемствы, прысвечаныя гэтаму дню, накіраваны на выхаванне павагі да роднай мовы, на яе абарону, а таксама на абуджэнне цікавасці да пазнання культуры, гістарычнай спадчыны і свету. У школе быў праведзены Адзіны дзень інфарміравання “Размаўляй са мной па-беларуску” для вучняў 1-11 класаў, настаўнікаў і работнікаў школы. Вучнямі 11 Б класа быў зняты і прадстаўлены гледачам рэкламны відэаролік “Беларуская мова. Якая яна?”, у здымках якога ўдзельнічалі настаўнікі-прадметнікі школы. З гісторыяй роднага краю і культурай вучні 1-7 класаў пазнаёміліся, праглядзеўшы мультфільм “Будзьма беларусамі”. Была наладжана выстава малюнкаў “Мова – скарб душы”, і аформлены інфармацыйныя стэнды пра гісторыю ўзнікнення Дня роднай мовы, з вучнымі былі праведзены конкурсы і інтэлектуальная гульня “Я люблю цябе, родная мова!”. На працягу дня вучні 11 Б класа, якія вывучаюць беларускую мову на павышаным ўзроўні, дэманстравалі сваім прыкладам высокі ўзровень валодання мовай, заклікаючы  іншых размаўляць па-беларуску, не саромецца недасканалай гаворкі, бо мова – жывая тканіна, прырастае там, дзе крынічыць людское жаданне.

Добавить комментарий