Отдел по образованию Пружанского райисполкома
Книга Беларуси XIV-XVIII веков
Могилевский институт МВД Республики Беларусь
Яндекс.Метрика

Неделя октябрятской звездочки

Чацвёрты день Тыдня акцябрацкай зорачкі быў напоўнены паэзіяй. У малой спартыўнай зале сабраліся вучні 2 – 4 класаў, каб пачытаць вершы, напісаныя паэтамі Пружаншчыны. Пранікнёна гучалі радкі Раісы Зайцавай, Міколы Шыпуля, Кацярыны Ляшко, Ганны Хадаровіч, Ірыны Асапчук з вуснаў пачаткоўцаў. Варта адзначыць, што журы было складана вызначыцца з намінацыямі, таму што дзеці ўкладвалі ў выступленне і душу, і сэрца. Ніхто з чытальнікаў не застаўся пакрыўджаным —  усе атрымалі памятныя падарункі і цёплыя апладысменты сяброў і настаўнікаў. А пасля дзеці з цікавасцю слухалі аповед госці – Ганны Уладзіміраўны Хадаровіч. Былы карэспандэнт “Раённых будняў”, яна не толькі пачытала свае вершы, але і расказала аб цікавых выпадках, незвычайных людзях, якіх нямала было ў яе працоўным жыцці.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *