Отдел по образованию Пружанского райисполкома
Книга Беларуси XIV-XVIII веков
Могилевский институт МВД Республики Беларусь
Яндекс.Метрика

Да 115-годдзя з дня нараджэння Русака А.Г.

Русак Адам Герасімавіч, нарадзіўся 24.05.1904 г. у вёсцы Пясочнае Капыльскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.       

У 1914 годзе скончыў Песачанскую пачатковую школу. Працаваў на гаспадарцы. У 1922 г. паступіў у Мінскі будаўнічы тэхнікум. Тэхнік з яго не выйшаў. У хуткім часе пакінуў вучобу. У 1925—30 гг. вучыўся ў Мінскім музычным тэхнікуме, іграў у сімфанічным аркестры Беларускага радыё і адначасова служыў музыкантам у Чырвонай Арміі (1928—30). У 1930—34 вучыўся ў Ленінградскай кансерваторыі па класу скрыпкі і валторны. Адначасова з 1932 года і пасля заканчэння кансерваторыі працаваў салістам аркестра Ленінградскага малога акадэмічнага тэатра оперы і балета. У 1942—44 гг. разам з тэатрам эвакуіраваны ў Арэнбург. 3 1949 года працаваў салістам аркестра Белдзяржфілармоніі. 3 1959 года пенсіянер рэспубліканскага значэння.

Першы верш «Мая песня» апублікаваны 27 мая 1927 года ў часопісе «Чырвоны сейбіт». Больш рэгулярна пачаў друкавацца з 1932 года ў часопісах «Полымя рэвалюцыі», газетах «Звязда», «Літаратура і мастацтва». У 1940 годзе быў падрыхтаваны да друку першы яго зборнік «На родных палетках», але вайна перашкодзіла яго своечасоваму выданню. Ён убачыў свет толькі ў 1946 г.

Аўтар зборнікаў паэзіі «Песні і вершы», «Песні» (на рускай мове), «Пад голас баяна», «Толькі з табою», «Звонкія крыніцы», «Закрасуйся, Нёман», «Песні на словы А. Русака», «Засцілайце сталы», «Песні радасці» і інш. Выдаў кнігі вершаў для дзяцей «У Буслаўцы», «Добра ведаю ўрок».

У пачатку творчага шляху не ставіў за мэту пісаць песні, але кампазітары самі звярталі ўвагу на яго вершы, ствараючы да іх музыку. Паступова ён стаў прафесійным паэтам-песеннікам. Песня на яго словы «Бывайце здаровы» (музыка I. Любана) стала народнай, вядомай далёка за межамі рэспублікі. Шырокую вядомасць і папулярнасць набылі многія іншыя песні (усяго каля 300) на тэксты вершаў А. Русака: «Толькі з табою» і «Не шукай» (муз. I. Любана), «Лясная песня» і «Па-над лесам, па-над борам» (муз. У. Алоўнікава), «Дняпро» і «Не за вочы чорныя» (муз. Ю. Семянякі), «Узнялося сонца яснае» (муз. Дз. Лукаса), «Дзе ты, зорка мая» (муз. I. Лучанка) і інш. Вершы А. Русака перакладаліся на ўкраінскую, рускую і іншыя мовы.

Узнагароджаны ордэнамі Дружбы народаў, «Знак Пашаны» і медалямі. Заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР (1964).

Памёр 21.03.1987 г.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *