Отдел по образованию Пружанского райисполкома
Книга Беларуси XIV-XVIII веков
Могилевский институт МВД Республики Беларусь
Яндекс.Метрика

95 гадоў з дня нараджэння Артура Вольскага

23 верасня 2019 года — 95 гадоў з дня нараджэння Артура Вольскага (1924-2002), беларускага пісьменніка

Беларускі пісьменнік Арту́р Вóльскі нарадзіўся 23 верасня 1924 у Койданава, цяпер Дзяржынск, Мінская вобласць.

 

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і пісьменніка Віталя Вольскага.. Вучыўся ў Віцебскім мастацкім вучылішчы (1938—1941), працаваў мастаком у БДТ-2 (Уральск). У 1942 годзе прызваны на службу ў Ваенна-Марскі Флот СССР. Служыў на Далёкім Усходзе. Удзельнічаў у баях супраць Японіі, дэмабілізаваўся ў 1952 годзе.

Працаваў загадчыкам аддзела культуры і быту рэдакцыі газеты «Чырвоная змена», адказным сакратаром часопісаў «Бярозка», «Вясёлка». Скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве (1962). З 1962 года — загадчык літаратурна-педагагічнай часткі, з 1963 — дырэктар Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача, з 1978 — дырэктар Дома літаратара, з 1980 — літкансультант СП БССР. У 1981—1984 гг. — старшы рэдактар выдавецтва «Юнацтва». Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1955 года). Пахаваны на Паўночных могілках у Мінску.

Сын Артура Вольскага — беларускі музыка і пісьменнік Лявон Вольскі.

Творчасць

Дэбютаваў у друку ў 1937 годзе. Напісаў на рускай мове аповесць «Родная семья» (Хабараўск, 1953, у суаўтарстве з Б. Іртышскім). Аўтар зборнікаў паэзіі «Водбліскі далёкіх маякоў» (1958), «Далёкія і блізкія прычалы» (1962), «Дабрата» (1966), «Выратавальны круг» (1974), «Строма» (1982), «Чалавек, якому баліць» (выбранае, 1984), «Наваселле дрэў» (1990). Аўтар кніг паэзіі, прозы, казак для дзяцей «Маленькім сябрам» (1955), «Дзедаў госць» (1958), «Чырвоная зорка» (1961), «Чарнічка» (1964), «Рагатка» (1971), «Што такое мікра тое» (1971), «Лясныя мастакі» (1973), «Жывыя літары» (1973), «А куды падаўся дождж» (1974), «Ізумрудавы горад, дзе ты?..» (1977), «Еду ў госці да слана» (1978), «Сонца блізка ўжо зусім» (1984), «Дабяруся да нябёс» (1984), «Ад А да Я — прафесія мая» (1987), апавядання-эсэ «Хлеб — усяму галава» (1989). Кнігі Выбраных твораў выходзілі ў 1971, 1974.

Сумесна з П. Макалём напісаў п’есы «За лясамі дрымучымі» (1959, пастаўлена ў 1958), «Марынка-крапіўніца» (пастаўлена ў 1962). У суаўтарстве з Э. Доўнер напісаў кінасцэнарый «Марынка, Янка і тайны каралеўскага замка» (пастаўлены ў 1978). Аўтар п’ес-казак «Сцяпан — вялікі пан» (1979, пакладзеная на музыку Ю. Семянякам і пастаўленая ў 1979 на сцэне Мінскага тэатра музычнай камедыі — першая беларуская аперэта для дзяцей), «Тры Іваны — тры браты» (1985), «Граф Глінскі-Папялінскі» (1986), «Каб не змаўкаў жаваранак» (1989). На Беларускім тэлебачанні пастаўлены спектаклі «Апошняя ноч Алаізы» (1986), «Водар папараці» (1989).

Перакладаў з рускай, украінскай, літоўскай, латышскай, нямецкай і іўрыта.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, «Знак Пашаны», медалем «За баявыя заслугі» і іншымі медалямі.

Літаратура

  • Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X
  • Вольскі Артур // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.
  • Стэльмах Д. Тэатр — яго родны дом (пра Артура Вольскага) // Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача. 2009, 23 верасн. — Эл.рэсурс beltuz.by
  • Арлоў У. Імёны Свабоды: Артур Вольскі // Радыё Свабода. 2006, 10 кастр. 16:17 — Эл.рэсурс svaboda.org

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *