28 сакавіка вучні чацвёртых класаў наведалі дзіцячую бібліятэку імя Алены Лось. Цікава і займальна прайшоў гульнёвы падворак «Пажартуем, адгадаем». Дзецям былі прапанаваны загадкі з чароўнага куфэрка, конкурс на лепшага чытача скарагаворак, не забыліся пра павучальныя казкі, узгадалі прыказкі і прымаўкі. Найбольшую актыўнасць дзеці праявілі ў беларускіх гульнях «У ката», «Бульба». Удзельнікі ўзбагаціліся духоўнымі скарбамі і выбралі сабе кнігі па інтарэсах.