“Беларусь – мая Айчына!” – тэма першага ўрока ў 2017/2018 навучальным годзе. Раскрыццё гэтай тэмы спрыяе фарміраванню ў навучэнцаў пачуцця грамадзянскасці і патрыятызму, выхоўвае ў падрастаючага пакалення пачуццё гонару за краіну і яе герояў, абуджае павагу да яе дасягненняў, спрыяе развіццю сацыяльнай і творчай актыўнасці, раскрывае творчы патэнцыял, фарміруе актыўную грамадзянскую пазіцыю, далучае да духоўна-маральнай культуры.
Табе ў сэрцы я месца знайшла,
Беларусь мая, побач ля Бога.
Дзе б ні йшла я, куды б ні брыла –
Да твайго мне вяртацца парога.