Тыдзень беларускай мовы і літаратуры, які праходзіў напярэдадні ў школе, лагічна быў завершаны і беларускамойнай суботай. Прычым у гэты дзень да мерапрыемстваў далучыліся і вучні пачатковай школы. На занятках у трэціх і чацвёртых класах гучала родная мова. Было прыемна, што вучні умеюць выкарыстоўваць беларускую мову, калі разважаюць аб самых розных накірунках: і гістарычныя звесткі, і раслінны і жывёльны свет, і літаратура – аб усім з веданнем справы гаварылі па-беларуску.