Да Міжнароднага дня роднай мовы

  • Автор записи:
  • Комментарии к записи:0 комментариев

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Адзначалася яно і ў нашай школе. Вучні школы пазнаёміліся з  гісторыяй  узнікнення  Міжнароднага дня роднай мовы, са становішчам беларускай мовы ў нашай дзяржаве, у школе, на аснове літаратурных і музычных твораў адчулі  прыгажосць роднага  слова. Прынялі актыўны ўдзел у гульні “Буслік”, акцыях “Маё першае слова на роднай мове”, “Паэты і пісьменнікі пра беларускую мову…”, “Слова на беларускай мове па маёй будучай спецыяльнасці”, наведалі фальклорны падворак.

У гэты дзень была арганізавана сустрэча з супрацоўнікам філіяла №5 ЦРБ Гарустовіч І.А., якая пазнаёміла са славутасцямі Пружаншчыны, праведзена літаратурная віктарына і конкурс чытальнікаў “Роднаму краю прысвячаецца”.  Усе вершы, прысвечаныя Пружаншчыне, належаць пяру мясцовых паэтаў: К. Ляшко,

І. Астапчук, В. Слабады, У.  Чэрніка. Праведзеныя мерапрыемствы паказалі багацце  нашай  духоўнай  спадчыны,  заахвоцілі  вучняў да ведання  сваёй мовы, культуры, літаратуры, гісторыі сваёй  краіны, свайго народа.

Добавить комментарий