У календары ёсць такое свята – Міжнародны дзень роднай мовы. Дэвізам яго сталі словы беларускага паэта П. Панчанкі:
Кажуць, мова мая аджывае
Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.
Для мяне ж яна вечна жывая,
Як раса, як сляза, як зара.
Хто б ты ні быў — дарослы ці малады, селянін, студэнт, рабочы, настаўнік, вайсковец, інжынер — ведай, што найлепшы твой твар, вопратка твая, душа твая — беларуская мова.
Вучні 7-х класаў не засталіся ў баку ад гэтай даты. Знаўцы роднай мовы прынялі ўдзел у турніры “Вандроўка ў родную мову”, які праводзіўся ў суботу.
У 8-х класах была праведзена інфармацыйная гадзіна “Ад прадзедаў спакон вякоў…”. Для вучняў 6 класа быў праведзены “Моўны турнір”, дзе яны прынялі ўдзел у разнастайных конкурсах: “Эрудыт”, “Самы кемлівы”, “Перакладчык”, “Лесвіца”, “Хто больш”, “Чужое слова”. Праведзеныя мерапрыемствы паказалі багацце нашай роднай мовы і заахвоцілі вучняў да яе вывучэння.