Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб ня ўмёрлі …
17 чэрвеня школьны лагер «Сонейка» размаўляў на роднай мове. Сенняшні дзень паказаў, што дзеці з павагай і адказна ставяцца да роднага слова, не толькі любяць, але і добра ведаюць беларускую мову. «Табе, мая любая Беларусь» – пад такім дэвізам прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя адной з галоўнейшых адметнасцей нашай народнасці – мове. Хлопчыкам і асабліва дзяўчынкам вельмі спадабаўся конкурс букетаў «Летнія кветкі», актыўны ўдзел у якім узяў атрад «Усмешка». Менавіта яны сталі пераможцамі, з чым мы іх і віншуем!