29 кастрычніка вучні 10 класа нашай школы на чале з настаўнікам беларускай мовы і літаратуры С.В.Хвясюк і класнага кіраўніка А.І.Клімовіч адправіліся на экскурсію ў межах вывучэння вучэбнага прадмета “Беларуская літаратура” ў літаратурна-краязнаўчы музей імя Якуба Коласа ў вёску Пінкавічы Пінскага раёна. Экскурсія была прымеркавана да 140-годдзя з дня нараджэння народнага песняра, якое адзначаецца 3 лістапада, і вывучэнню трылогіі Якуба Коласа “На ростанях”, якая знаёміць нас з палескім каларытам і дзейнасцю маладога настаўніка А. Лабановіча (прататыпам Я.Коласа).
Пінкавічы – гэта тыя мясціны, якія некалі натхнялі вялікага песняра, і дзе захаваўся будынак школы, у якой настаўнічаў Я. Колас з 1904 па 1906 гады. Каля школы-музея расце бяроза, якую пасадзіў Міцкевіч Іосіф у 1972 годзе да 90-годдзя з дня нараджэння брата, і калодзеж, які даваў тады яшчэ маладому настаўніку прыродную сілу і энергію зямлі. Музей мае тры экспазіцыйныя пакоі і вестыбюль. Пры ўваходзе ў вестыбюль на пачэсным месцы стаіць бюст паэта – падарунак музея Я.Коласа г.Мінска. Стэнды пакояў пазнаёмілі вучняў з радзімай паэта, яго вучобай, уласнай сям’ёй, шляхамі-дарогамі пасля Пінкавіч. Каштоўнымі экспанатамі музея з’яўляюцца фатаграфіі вучняў Якуба Коласа і іх успаміны пра свайго настаўніка. Па выніках экскурсіі вучні паўдзельнічалі ў квэст-гульні па жыцці. І завяршылі экскурсію наведваннем Пакроўскай царквы, у якой спяваў у хоры Якуб Колас разам з пінкавічанамі.