ЛАГЕРЬ «СОЛНЫШКО». ДЕНЬ ШЕСТНАДЦАТЫЙ

День “Роднае – народнае”

Пятро Бітэль пісаў “Шануй чужое аж да пакланення, сваё любі да самазабыцця”. Нашы выхаванцы ў гэты дзень наведалі ЦТДМ, дзе іх чакала квэст-гульня «Партызанскімі сцежкамі». Дзеці падзяліліся на чатыры каманды і выконвалі заданні па станцыях. Ім неабходна было адказаць на пытанні на гістарычную тэму, разгадаць рэбусы, шыфроўкі, успомніць піянераў-герояў.

Экскурсія ў аддзяленне хуткай неадкладнай медыцынскай дапамогі вельмі ўразіла маленькіх падарожнікаў.

А гісторыя пра прыгоды сучасных беларускіх школьнікаў Іллі, Мірона і яго сястры Юлі, якія адправіліся на пошукі вострава, апісанага Янкам Маўрам у знакамітай аповесці «Палескія рабінзоны» , з фільма «Цуда-востраў, або Палескія рабінзоны» садзейнічала выхаванню ў дзяцей моцнага сяброўства і любові да нашай прыроды і гісторыі.

Дзецям падабалася гуляць у беларускія народныя гульні.

Добавить комментарий