16 лістапада вучні сёмых класаў наведалі Пружанскую раённую дзіцячую бібліятэку, дзе з імі была праведзена гадзіна краязнаўства “Літаратурная Пружаншчына”. Многа новага даведаліся вучні пра лёс і творчасць пісьменнікаў і паэтаў, якія маюць дачыненне да роднага краю (Юзаф Крашэўскі, Францішак Карпінскі, Мікола Засім, Мікола Купрэеў, Мікола Антаноўскі, Мікола Папека, Васіль Сёмуха). Таксама з вучнямі была праведзена віктарына “Пісьменнікі Пружаншчыны”, за правільныя адказы на пытанні яны атрымлівалі салодкія пачастункі. Па просьбе падлеткаў мерапрыемства завяршылася чытаннем казкі Ю.Крашэўскага “Папараць-кветка”.