21 лютага ў нашай школе адзначаўся Міжнародны дзень роднай мовы. Вучні з задавальненнем разгадвалі загадкі, рэбусы, шарады, метаграмы, гулялі ў інтэрактыўныя гульні, інсцэніравалі аўцюкоўскія жарты. Вучні 5-7 класаў пісалі дыктант, прысвечаны роднай мове, а таксама былі праведзены інфармацыйныя гадзіны, прымеркаваныя гэтай падзеі.