20 лютага ў школе рыхтаваліся да свята роднай мовы. 21 лютага святкуецца Міжнародны дзень роднай мовы і наша рэспубліка не з’яўляецца выключэннем. У суботу пачатковыя класы прыйшлі на інтэрактыўныя гульні: для 3 “А” класным кіраўніком была падрыхтавана і праведзена мерапрыемства “З любоўю да роднай мовы”, для 4 ”А” класа – “Мы і наша мова”. 5 “А” клас адправіўся ў “Падарожжа ў чароўны свет беларускай мовы”. Для 6-х класаў класныя кіраўнікі падрыхтавалі інтэлектуальныя марафоны “Умники и умницы” і “В мире родного языка”, а для 7 класу школьны бібліятэкар правяла турнір знаўцаў роднага слова “Вандроўка ў родную мову”.
І яшчэ адна добрая навіна. Прадстаўнікі нашай школы занялі прызавыя месцы ў раенным этапе рэспубліканскай алімпіяды па асновам бяспекі жыццядзейнасці: Глушко Ганна – першае месца ў сваей узроставай катэгорыі і Віцько Данііл – другое месца сярод вучняў 1 – 4 класаў. Шчыра віншуем!