ПЕРВЫЙ УРОК

  • Автор записи:
  • Комментарии к записи:0 комментариев

“Мая пружанская зямліца…” – менавіта гэтыя простыя словы знакамітага паэта Пружаншчыны Міколы Засіма сталі лейтматывам першага ўрока ў новым навучальным годзе, які прайшоў пад агульнай назвай “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца”. Аб мінулым, сучасным і будучым роднага краю ішла гутарка на ўроках.

У вучняў была магчымасць сустрэцца з намеснікам старшыні Пружанскага раённага выканаўчага камітэта Р.В.Супрыновічам, які расказаў васьмікласнікам пра сучасны узровень сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця горада і раёна.
Пра сустрэчы з цікавымі людзьмі пад час працы журналістам і пра сваю малую радзіму расказала вучням 4 “А” класа былы карэспандэнт газеты “Раённыя будні” Г.У.Хадаровіч. З цікавасцю дзеці слухалі вершы, якія піша Ганна Уладзіміраўна.
Па-асабліваму ў гэты дзень успрымалася вучнямі дзявятых класаў тое, аб чым гаварылася пад час наведвання Пружанскага палацыка.
Безумоўна адно, у якой бы форме настаўнікі не праводзілі ўрок, вучні па-новаму ўбачылі свой родны горад і ў душы кожнана ажыло трапяткое пачуццё любові да сваёй малой радзімы.

Добавить комментарий