Сапраўднае свята беларускага фальклору праходзіла на працягу дзвюх дзён у Пружанах: да нас прыехалі ўдзельнікі і госці сёмага адкрытага абласного фестывалю фальклорнага мастацтва “Радавод”. Фестываль пачаўся з правядзення абрада “А мы просо сіялы” на плошчы перад Палацам культуры. Затым ўдзельнікі і госці, а таксама гараджане прынялі ўдзел у шэсці ўдзельнікаў фальклорных калектываў і гасцей с Расіі, Польшчы і Сербіі. На плошчы пераад Пружанскім палацыкам шумеў “Горад майстроў”. Чаго там толькі не было: вырабы майстроў-умельцаў, выставы дзіцячай творчасці, а якія пахі даносіліся з “Бабулінай кухні”! А яшчэ да ўсяго выдатныя канцэртныя выступленні канкурсантаў і гасцей фестывалю, якія доўжыліся два дні. Гэта было сапраўднае свята для аматараў народнай аўтэнтыкі! На жаль, мы былі толькі гледачамі на гэтым мерапрыемстве, але ў нас ёсць тры гады, каб у наступны раз стаць яго ўдзельнікамі.