Свята роднай мовы

  • Автор записи:
  • Комментарии к записи:0 комментариев

21 лютага ў школе адзначалася Свята роднай мовы. Дзень пачаўся з акцыі “Гавары са мной па-беларуску”: вучні і настаўнікі ў размове выкарыстоўвалі беларускую мову ўвесь дзень. На кожным паверсе былі аформлены інфармацыйныя стэнды, у бібліятэцы на перапынках праводзіліся гульні і конкурсы, праведзена інфармацыйная гадзіна “Ад прадзедаў спакон вякоў…”. Для вучняў пачатковых класаў старшакласнікі правялі віктарыну “Знаўцы роднай мовы”. Вучаніцы 10 класа Карпей Яўгенія і Шанюк Анастасія разам з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Дзядзюн Н.А. наведалі вечарыну, наладжаную ТБМ. Вучні чыталі вершы пра родную мову. Старшыня таварыства Т.М. Жыгалава нагадала пра гісторыю свята. Мікола Папека прачытаў свае вершы і расказаў пра асабістае жыццё. Нашым дзяўчатам уручылі падзячныя лісты і падарункі як пераможцам І этапу напісання ХІ агульнанацыянальнай дыктоўкі. Закончылася свята салодкім сталом, падчас якога праводзіліся разнастайныя конкурсы і гульні.

Добавить комментарий