Ты мой брат, каго зваць беларусам… Менавіта пад гэтай назвай верша А. Гаруна прайшоў сенняшні дзень у лагеры. З ранку цудоўныя, мілагучныя гукі напоўнілі будынак нашай школы. Вельмі ўсцешна бачыць, што дзеткі насамрэч цікавяцца і любяць родную мову.
Сёння да нас у госці завіталі прадстаўнікі раённай дзіцячай бібліятэкі, яны павялі нашых хлопчыкаў і дзяўчынак у віртуальную экалагічную вандроўку пад назвай «Белавежская пушча». Для другога атраду была праведзена творчая гульня «Гучы заўсёды, родная мова!», для першага – тэматычная гульня па прафарыентацыі «Крохі – профі», а трэці атрад разам з педагогам-псіхолагам вучыўся кіраваць сваімі эмоцыямі. Пасля абеду дзеці традыцыйна гулялі на двары, некаторыя нават выйшлі за межы школьнай тэрыторыі: пайшлі на экскурію ў сквер Гудзімава, і, канешне, усе займаліся спортам.