Дзень роднай мовы

  • Автор записи:
  • Комментарии к записи:0 комментариев

IMG_911421 лютага ў нашай школе шырока адзначаўся  Дзень роднай мовы. У гэты дзень на перапынках гучала не толькі родная мова, на якой размаўлялі ўсе вучні і настаўнікі, але і беларускія народныя песні і прыпеўкі. Дзяўчаты-старшакласніцы ў святочным беларускім адзенні запрашалі прыняць удзел у гульнях, конкурсах, віктарынах. Пераможцы атрымлівалі жэтоны. Набраная колькасць жэтонаў пераводзілася ў балы, і па жаданні адзнака выстаўлялася ў журнал па беларускай мове. Гаспадыні свята наведаліся і на ўрокі па беларускай мове да вучняў 4-8 класаў, дзе правялі з імі гутаркі-віктарыны, конкурсы чытачоў, завочныя падарожжы па Беларусі. Вучнямі школы была наведана выстава ў школьная бібліятэцы, прысвечаная культуры нашай Берасцейшчыны. З мэтай прапаганды роднага слова, культуры была арганізавана выстатва кніг, работ вучняў  на другім паверсе. Была праведзена з малодшымі вучнямі і інтэрактыўная гульня.

У гэты ж дзень вучні 6 “Б”, 8 “Б” і 8 “В” класаў наведалі ГДК, дзе адбылося “Свята роднай мовы”. У праграме свята прагучалі беларускія песні у выкананні хору Рудніцкага ДК “Амафор”, а таксама з задавальненнем паглядзелі лялечны спектакль па казцы З.Дудзюк “Дудка-сакмагудка”.  Шчыра парадаваліся за юных выканаўцаў, якія змаглі данесці да нас мілагучнасць, непаўторнасць нашай роднай мовы. Наш святы абавязак – шанаваць і ўслаўляць матчыну мову. Вялікі дзякуй усім, хто падарыў нам гэтае свята.

Добавить комментарий