Фестываль творчых праектаў

З 6 сакавіка па 7 мая 2017 года праходзіўдыстацыйны фестываль творчых праектаў «Францыск Скарына – друкар, мысляр, творца». Было прадстаўлена больш за 600 работ удзельнікаў з розных рэгіёнаў Беларусі ў розных намінацыях. Пераможцамі дыстанцыйнага этапу фестывалю сталі 30 творчых праектаў. Аўтары работ былі запрошаны 19 мая 2017 года ў  СТАА «Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханэса Рау», дзе прайшоў вочны этап конкурса. У рабоце мерапрыемства таксама прынялі ўдзел госці УА «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка» – Ірына Аляксандраўна Буторына і студэнты. Паралельна з вочным этапам праходзіла выстава работ удзельнікаў і гасцей фестывалю. Экспазіцыя была прадстаўлена не толькі лепшымі работамі пераможцаў дыстанцыйнага этапу фестываля, але і творчымі праектамі настаўнікаў Мінска і Мінскай вобласці. З прэзентацыяй «Магчымасці выкарыстання электрапрыбораў BOSCH і DREMEL у адукацыйным працэсе» удзельнікаў і гасцей мерапрыемства азнаёміў спецыяліст аддзела электрапрыбораў і аснасткі ЗП «Роберт Бош» ТАА Раман Богдан. Завяршыўся вочны этап фестывалю творчых праектаў «Францыск Скарына – друкар, мысляр, творца» ўзнагароджаннем пераможцаў. Вельмі прыемна, што ў лік пераможцаў увайшоў наш настаўнік тэхнічнай працы Валасевіч Э.П. Сардэчна віншуем калегу. Удзельнікі фестывалю атрымалі сертыфікаты і дыпломы, а таксама каштоўныя прызы ад генеральнага партнёра мерапрыемства ЗП «Роберт Бош» ТАА.

Добавить комментарий